Як паведамляе прэс-служба ведамства, некалькі юрыстаў не прайшлі атэстацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ-10 адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзій за палітычныя справы, і каго яны абараняліУ прыватнасьці, камісія прызнала, што адвакаты Натальля Аляксеева, Аляксандар Бялоў, Натальля Ванцовіч ня могуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі з прычыны «недастатковай кваліфікацыі».
Камісія таксама прыняла рашэньні аб магчымасьці пазбаўленьня адвакацкіх ліцэнзій Ірыны Варанковай і Ігара Петрашэвіча, якія раней не прайшлі атэстацыю «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», а таксама выключаных зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Сяргея Іванова, Аляксея Кераля, Дзьмітрыя Лазавіка, Натальлі Мацкевіч, Аляксандра Пыльчанкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Пыльчанку, апошняга адваката Віктара БабарыкіРаней ліцэнзіі на прафэсійную дзейнасьць забралі ў вялікай групы адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Гэта Дзьмітры Лаеўскі, Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, Яўген Пыльчанка, палітзьняволены Максім Знак ды іншыя.