Прэміяй Гедройця за 2020 год была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна ж атрымала і адмысловую прэмію «Эўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце.
Другое месца (творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці на швэдзкім востраве Готлянд) — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтар».
Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»
Цырымонія адбывалася ў Калённай залі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Яе вялі акторы Крысьціна Дробыш і Аляксандар Малчанаў.
У кароткі сьпіс дзясятага юбілейнага сэзону прэміі імя Ежы Гедройця сёлета ўвайшлі 6 кніг:
- Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Менск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
- Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020
- Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Менск, Логвінаў, 2020
- Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
- Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020
- Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Менск, Мастацкая літаратура, 2020
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працавалі: літаратурны крытык Наста Грышчук; журналіст, літаратар, крытык Сяргей Дубавец; культуроляг, крытык, эсэіст Максім Жбанкоў; літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар Анжэла Мельнікава; літаратар, літаратуразнаўца Алесь Пашкевіч.