Каля 300 уцекачоў з Ірацкага Курдыстану цяпер знаходзяцца на беларускай мяжы бязь ежы і грошай. Уцекачы просяць дэпартацыі ў Ірак і дапамогі беларускіх уладаў. Аднак беларускія памежнікі не дазваляюць ім вярнуцца ў Менск і не выпускаюць зь лесу.
Раней у інтэрвію BBC Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ніхто не трымае ўцекачоў на мяжы.