Паводле стану на 25 лістапада ў Беларусі 888 палітвязьняў, якія несправядліва знаходзяцца ў турмах.
25 лістапада беларуская праваабарончая супольнасьці выступіла з сумеснай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі яшчэ 7 чалавек. Гэта
- Ўладзімер Макарэвіч,
- Максім Мікуліч,
- Сяргей Сакавец,
- Антон Нечыпаровіч,
- Барыс Несьцяровіч,
- Ігар Санкевіч
- і Сяргей Шаўчэнка — яны заключаныя пад варту або ўжо асуджаныя паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Праваабаронцы ацэньваюць іх перасьлед як палітычна матываваны, бо яны рэалізавалі свае права на свабоду мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лісты беларускім палітвязьням пішуць з усяго сьвету ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Гарбунова выходзіць з галадоўкі, якую трымала з 9 лістапада; ад Васілевіча не прыходзяць лісты