Мігранты, якія знаходзяцца ў гандлёва-лягістычным цэнтры ля беларуска-польскай мяжы, 25 лістапада зладзілі мітынг.
Дарослыя і дзеці выйшлі з плякатамі «Мы не адчуваем сябе ў бясьпецы ў Іраку», «У нас няма свабоды ў Курдыстане», «Мы прагнем лепшага жыцьця» і іншымі.
Галоўнае патрабаваньне мігрантаў — прапусьціць іх у Нямеччыну.