Першае паседжаньне пройдзе а 10:00 у Менскім гарадзкім судзе.
Пра гэта пачатак суду над палітычным зьняволеным, вядомым блогерам Эдуардам Пальчысам паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.
Пальчыса абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў:
- арт. 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці, учыненыя групай асобаў, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
- арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак);
- арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
Пальчысу пагражае да 12 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Затуманьваў сьвядомасьць грамадзян». Справу палітвязьня Пальчыса перадалі ў суд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эдуард Пальчыс з-за кратаў: «Я нават радуюся, што ўсё зацягнулася»