Без шаўронаў і знакаў адрозьненьня: беларускія сілавікі на польскай мяжы. ФОТА
Узброеныя беларускія салдаты стаяць непадалёк ад месца прарыву мігрантамі беларуска-польскай мяжы. 22 лістапада 2021
Сілавікі патрулююць мяжу ў той момант, калі сотні мігрантаў спрабуюць нелегальна перайсьці яе. 8 лістапада 2021
Заслона зь беларускіх салдат, якая стрымлівае мігрантаў у выдзеленым адрэзку беларуска-польскай мяжы. 8 лістапада 2021
Вайскоўцы ахоўваюць мігрантаў, калі тыя зьбіраюцца ў чаргу для атрыманьня гуманітарнай дапамогі. 14 лістапада 2021
Беларускія салдаты кантралююць раздачу гуманітарнай дапамогі валянтэрамі Чырвонага Крыжа. 16 лістапада 2021
Мігранты пад аховай вайскоўцаў перамяшчаюцца ў транспартна-лягістычны цэнтар «Брузгі» каля беларускага памежнага пераходу. 16 лістапада 2021
Беларускія сілавікі каля лягеру мігрантаў на памежным пераходзе Брузгі — Кузьніца. 18 лістапада 2021
Салдаты катралююць мігрантаў у транспартна-лягістычным цэнтры «Брузгі». 18 лістапада 2021
Людзі ў форме на раздачы вады мігрантам. 20 лістапада 2021
Так выглядаюць людзі ў форме, якія намагаліся сфармаваць чаргу па ежу ў транспартна-лягістычным цэнтры «Брузгі». 19 лістапада 2021
Аўтамабіль беларускай памежнай службы каля беларуска-польскай мяжы. 23 лістапада 2021