«Кібэрпартызаны» апублікавалі размову, якая абвяргае заяву Лукашэнкі пра зьбітых «байцоў Акрэсьціна»

У адказ на словы Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію ВВС пра нібыта зьбітых «байцоў» з Акрэсьціна апублікаваная размова, якая абвяргае гэтую заяву.

Размова меркавана адбываецца 10 верасьня 2020 году. Дзьве асобы, галасы якіх падобныя да галасоў тагачаснага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і першага намесьніка начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Менаблвыканкаму Віталя Казлова, абмяркоўваюць, як знайсьці міліцыянтаў, што пацярпелі ад удзельнікаў пратэстаў. Знайшлі міліцыянта, якому спартовец Аляксей Кудзін выбіў зуб, калі адбіваўся ад нападу. Ні пра якіх пацярпелых супрацоўнікаў з Акрэсьціна гаворка не ідзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як з Расеі выдаюць беларусаў, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага суду