Памежны камітэт абверг зьвесткі пра затрыманьне ў аэрапорце журналісткі курдзкага тэлеканалу NRT Жыян Алі.
У камэнтары «Спутнику» памежнікі заявілі, што журналістцы проста адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі. Прычынай называецца адсутнасьць у яе акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў.
Тэлеканал NRT, які базуецца ў ірацкім Курдыстане, раней паведаміў пра арышт сваёй журналісткі Жыян Алі ў менскім аэрапорце. У паведамленьні гаварылася, што ў яе забралі ўсё абсталяваньне.
Паводле NRT, журналістка мелася ехаць на мяжу Беларусі з Польшчай, дзе цяпер знаходзіцца мноства мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Эўразьвяз. Значная частка мігрантаў паходзіць з ірацкага Курдыстану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ прапануе ўнесьці ў чорны сьпіс транспартных апэратараў, якія спрыяюць незаконнаму перавозу людзей