Так, паводле крыніцы, новы пакет вайсковай дапамогі Кіеву можа ўключаць у сябе супрацьтанкавыя комплексы «Джавэлін» і мінамёты. ЗША таксама разглядаюць магчымасьць адпраўкі пераносных зэнітна-ракетных комплексаў «Стынгер» і расейскіх верталётаў Мі-17, якія першапачаткова прызначаліся для афганскага войска.
У Белым доме гэтую інфармацыю камэнтаваць адмовіліся.
Паводле дадзеных тэлеканалу CNN, у адміністрацыі асьцерагаюцца, што такі крок Вашынгтону можа разглядацца Масквой як сур’ёзная эскаляцыя сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Расея можа напасьці на Ўкраіну з Крыму і зь БеларусіРаней шэраг амэрыканскіх СМІ паведамлялі, што выведка ЗША лічыць верагодным уварваньне Расеі ва Ўкраіну. Масква можа пачаць наступ зь беларускай тэрыторыі і з анэксаванага Крыму, сьцьвярджаюць крыніцы агенцтва Bloomberg. Прадугледжваецца, што ва ўварваньні будуць удзельнічаць 100 груп колькасьцю сто тысяч чалавек. Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыл Буданаў лічыць, што ўварваньне можа пачацца ў студзені ці лютым 2022 году.
У Крамлі называюць паведамленьні аб рыхтаваным уварваньні ўкідамі і не выключаюць, што гэта «камуфляж для прыкрыцьця агрэсіўных намераў». У расейскай Службе замежнай выведкі параўналі бягучы стан справаў вакол Украіны з сытуацыяй у Грузіі напярэдадні падзеяў 2008 году.