Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.
БелТА паведамляе, што ў рамках візыту экспэртаў Эўракамісіі ў Беларусь адбыліся сустрэчы дэлегацыі ў МЗС Беларусі, а таксама з прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый.
БелТА адзначае, што бакі дамовіліся падоўжыць кантакты па лініі Беларусь — ЭЗ з мэтай урэгуляваньня міграцыйнай праблемы на беларуска-эўрапейскай мяжы.
Аляксандар Лукашэнка 22 лістапада падчас сустрэчы са старшынём Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімерам Каранікам і сваім памочнікам у рэгіёне Юрыем Караевым абвінаваціў Эўропу, што кантактныя асобы ад Эўразьвязу, якія маюць працаваць над вырашэньнем крызісу зь мігрантамі, не выходзяць на сувязь. Прадстаўнік Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў Пэтэр Стана зьняпраўдзіў гэтыя словы, зазначыўшы, што шмат з таго, што гаворыць Лукашэнка, «ніяк не зьвязана з рэальнасьцю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка панаракаў, што зь ім і Макеем на Захадзе ня хочуць гаварыць пра мігранцкі крызіс. Эўразьвяз адказаў фактамі