У Японіі рэзка зьнізілася захворваньне на каранавірус.
Паводле прафэсара Нацыянальнага інстытуту генэтыкі Ітура Інуэ, гэта адбылося дзякуючы таму, што штам дэльта самаліквідаваўся.
Інуэ адзначыў, што дэльта-штам у Японіі быў вельмі распаўсюджаны і не дапускаў іншых штамаў.
«Але па меры таго, як мутацыі назапашваліся, ён у канчатковым выніку зламаўся і больш ня змог капіяваць сябе», – патлумачыў навуковец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: Эўропу зімой чакае яшчэ 500 тысяч сьмерцяў ад каранавірусу, калі не прыняць тэрміновых мераўПаводле Інуэ, дэльта-штам назапасіў зашмат мутацый у бялку, які адказвае за абарону РНК ад разбурэньня, і запусьціў мэханізм натуральнага самазьнішчэньня.
У Японіі на працягу трох месяцаў фіксавалі каля 26 тысяч выпадкаў заражэньня каранавірусам за дзень, у цяперашні час – ня больш за 200.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі