Пра гэта ён заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Вене пасьля Міжнароднай канфэрэнцыі аб будучыні Беларусі.
«Для нас вельмі важна, што мы хочам працягваць барацьбу зь беспакаранасьцю. Тыя, хто дапускае сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, павінны ведаць, што аднойчы, рана ці позна, яны будуць прыцягнутыя да адказнасьці. У сытуацыі зь Беларусьсю ня будзе беспакаранасьці», — сказаў Шаленбэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вене прайшла міжнародная канфэрэнцыя аб будучыні Беларусі — без прадстаўнікоў улады. ФОТА і ВІДЭАГаворачы пра мігранцкі крызіс, Шаленбэрг падкрэсьліў, што Эўразьвяз павінен дзейнічаць рашуча, каб не ствараць падобных прэцэдэнтаў у будучыні.
«Падобную сытуацыю мы бачылі мінулай вясной на турэцка-грэцкай мяжы. Шчыра кажучы, сёньняшняя сытуацыя не ўнікальная. І тое, як мы цяпер рэагуем, можа стварыць прэцэдэнт і падаць сыгнал трэцім краінам, што „так, вы можаце шантажаваць ЭЗ“. Лічым, што мы павінны рэагаваць ясна і сумесна, і ў нас ёсьць прававая падстава, каб дапамагчы Польшчы», — сказаў канцлер.
«Я не разумею, чаму літоўскія або польскія падаткаплатнікі павінны несьці ўвесь цяжар аховы нашай агульнай зьнешняй мяжы. Таму я за тое, каб дапамагчы гэтым краінам», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крызіс на польскай мяжы: 150 чалавек уночы спрабавалі прарвацца на польскі бок. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы сьцьвярджаюць, што беларускія памежнікі патрулююць мяжу п’янымі. ВІДЭА- Венская канфэрэнцыя «На шляху да шчаснай і бясьпечнай будучыні Беларусі», прайшла 22 лістапада ў відэафармаце. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва, а таксама міністры замежных спраў Нямеччыны, Фінляндыі, Латвіі, Эстоніі, Славеніі і Славаччыны.
- Афіцыйны Менск адмовіўся ад удзелу. Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей назваў канфэрэнцыю аб Беларусі «бясплоднай і бессэнсоўнай задумай».
- Мэтай канфэрэнцыі быў заяўлены «пошук у Беларусі канструктыўных падыходаў для мірнага рашэньня, заснаванага на дыялёгу».