Пра гэта піша расейскае выданьне «Ведомости» са спасылкай на дадзеныя Міністэрства працы Расеі.
Да гэтага скарачэньне было не такім імклівым. У пачатку 2019 году ў Расеі жылі адзін мільён 280 тысяч удзельнікаў і вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. Дынаміка за апошнія паўтара года паказвае, што скарачэньне іх колькасьці паскорылася прыкладна ў паўтара раза.
Колькасьць непасрэдных удзельнікаў і інвалідаў вайны, а таксама работнікаў на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, за паўтара года скарацілася на 24 тысячы чалавек, або на 43%, вынікае з дадзеных Мінпрацы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі новы максымум сьмерцяў ад COVID-19 за дзеньДа 2019 году сьмяротнасьць сярод асобаў старэйшых за 85 гадоў зьніжалася. У 2019 годзе ўзроставы каэфіцыент сьмяротнасьці для людзей старэйшых за 85 гадоў склаў 164 чалавекі на адну тысячу сьмерцяў, летась — 190 чалавек, вынікае з дадзеных Расстата. Паводле ацэнак расейскага незалежнага дэмографа Аляксея Ракшы, сёлета паказчык можа дасягнуць 209 чалавек, што на 27% больш, чым да пандэміі.
Асноўная прычына росту сьмяротнасьці — каранавірусная інфэкцыя і нізкі ўзровень вакцынацыі ад COVID-19. Па дадзеных Расстату, 83 адсоткі памерлых ад COVID-19 — людзі старэйшыя за 60 гадоў. Палове пажылых пацыентаў патрабуецца шпіталізацыя. У 75-гадовых у 7 разоў вышэйшая рызыка цяжкага цячэньня хваробы, а ў 80-гадовых — у дзевяць разоў. Хвароба ў старых разьвіваецца хутка, стан імкліва пагаршаецца на працягу трох дзён.
Вакцынацыю ж прайшла толькі траціна пажылых расейцаў, паведамляў расейскі апэратыўны штаб. У многіх расейскіх рэгіёнах улады ўвялі так званы хатні рэжым для людзей, старэйшых за 60 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскім горадзе пасьля адмовы прышчапляцца звольніліся ўсе супрацоўнікі хуткай дапамогі