Дудар гурту Irdorath Зьміцер Шыманскі, асуджаны на 3 гады «хіміі», пакінуў Беларусь, паведамляе by_culture. Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве, і, паводле яго слоў, папраўляе турэмныя наступствы для здароўя.
Музыкаў Irdorath затрымалі разам з кампаніяй сяброў пад Менскам 2 жніўня. Затрыманьне было надзвычай брутальным, са зброяй. Спачатку затрыманых судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а потым у дачыненьні музыкаў распачалі крымінальную справу.
Шыманскага абвінавацілі па артыкуле 342 КК Беларусі — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак». Справу разглядаў судзьдзя Алег Каляда.
Згодна з абвінавачаньнямі, 16 жніўня 2020 году Шыманскі разам зь Пятром Марчанкам, Юліяй Юніцкай (Марчанкай), Надзеяй Калач, Уладзімерам Калачом, Антонам Шніпам на вуліцы Леніна ў Менску «рухаўся ў натоўпе, публічна выкрыкваў лёзунгі, перакрываў праезную частку, адмаўляўся падпарадкоўвацца патрабаваньням міліцыянтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асудзілі дудара Зьмітра Шыманскага, які адзін раз зайграў на маршы пратэстуЁн жа нібыта загадзя дамовіўся з Марчанкам, Юніцкай, сужэнцамі Калач і Шніпам аб сумесным зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 342 КК РБ — «знаходзячыся сярод натоўпу, граў сумесна зь іншымі музыкамі на інструмэнтах, выконваў музычную кампазыцыю, падобную да песьні „Перамен“ групы „Кіно“ на словы Віктара Цоя».
У выніку Шыманскага асудзілі на 3 гады «хіміі», перад вызваленьнем у залі суду да адбыцьця пакараньня музыка сядзеў у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Праваабаронцы прызналі Зьмітра Шыманскага палітычным вязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве прызначылі суд аб экстрадыцыі беларуса, які эміграваў празь перасьлед