У эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту BBC Стыву Розэнбэргу, адказваючы на пытаньне пра магчымую дапамогу беларускіх сілавікоў мігрантам, Лукашэнка сказаў:
«Я думаю, што гэта цалкам магчыма. Мы славяне. У нас ёсьць сэрцы. Нашы войскі ведаюць, што мігранты едуць у Нямеччыну».
«Можа, хтосьці ім дапамог. Я нават ня буду разглядаць гэта», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: Мігранты сышлі зь лягера каля мяжы. Новы эвакуацыйны рэйс зьнік з раскладу. Што адбываецца 19 лістападаАднак Лукашэнка запярэчыў, што Менск адмыслова запрасіў мігрантаў, каб справакаваць памежны крызіс.
«Я сказаў ім, што не зьбіраюся затрымліваць мігрантаў на мяжы, трымаць іх на мяжы, і калі яны будуць праяжджаць далей, я ўсё роўна ня буду іх спыняць, таму што яны не прыяжджаюць у маю краіну, а едуць у вашыя, — перадае словы Лукашэнкі Розэнбэрг. — Гэта я і меў на ўвазе. Але я іх сюды не запрашаў. І, шчыра кажучы, не хачу, каб яны ехалі празь Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму мігранцкая хваля сутыкнулася з такім супрацівам з боку Польшчы