Месца Сьвідуновіч заняў Віктар Ільюшчанка з гарадзкога пасёлку Карма Гомельскай вобласьці. Там у мясцовай раёнцы «Зара над Сожам» ён адпрацаваў больш за 23 гады.
Паводле Zerkalo.io, пасьля выбараў 2020 году ён падтрымліваў праўладныя аўтапрабегі.
У 2017 годзе Віктар Ільюшчанка быў сябрам Кармянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах мясцовых дэпутатаў. Вылучаўся ад раённай арганізацыі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.
Афіцыйна аб прычынах кадравых зьмен у газэце не паведамляюць.
Усяго па «справе карагодаў» асуджаныя 102 чалавекі. 30 жніўня вядоўцу тэлеканалу Беларусь-4 Канстанціна Сьвідуновіча пакаралі 1 годам і 6 месяцамі «хіміі». Вядома, што сын Галіны Сьвідуновіч — берасьцеец Канстанцін Сьвідуновіч, вядучы праграмы «Ранішняга экспрэса» на Беларусь-4 (ТРК «Брэст»).
Яго і яшчэ 11 чарговых фігурантаў асудзіў 30 жніўня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця судзьдзя Дзьмітры Куроўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агучылі прысуд шостай групе фігурантаў «карагоднай справы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шукалі лялькавода, бо не маглі зразумець, што людзі выйшлі самі». Асуджаныя «за карагод» дзяўчаты пра сваю справу