Пуцін і Польшча — абцугі для Лукашэнкі. Дыскусія экспэртаў

Аляксандар Лукашэнка

Чаму Пуцін заклікаў да дыялёгу ўлады і апазыцыі ў Беларусі? Наколькі адэкватнай была рэакцыя апазыцыі на гэты заклік? Ці ўзгадніла Польшча з Эўразьвязам сваю пагрозу перакрыць беларускі чыгуначны транзыт праз пункт пропуску Кузьніца? Ці ня можа асуджэньне Варшавай званка Мэркель Лукашэнку прывесьці да расколу Эўразьвязу?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі і палітычны аглядальнік Свабоды Дзьмітры Гурневіч.

Класкоўскі

  • Ня варта думаць, што Пуцін раптам заклапаціўся лёсам беларускай дэмакратыі.
  • Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна роднасныя.
  • Масква падтрымлівае Лукашэнку і ў цяперашнім міграцыйным крызісе ў тым ліку.

Аляксандар Класкоўскі

  • Для іх каляровая рэвалюцыя — гэта адна з фобіяў.
  • Пуціну тэлефанавалі Мэркель і Макрон, магчыма, ён паказвае эўрапейскім суразмоўцам, што праводзіць «выхаваўчую працу» зь беларускім enfant terrible.
  • Магчыма, Лукашэнка апошнім часам пераконваў Пуціна, што сытуацыя ў Беларусі «устаканілася» і навошта той транзыт?
  • Лічыцца ледзь не аксіёмай, што летась ён паабяцаў Пуціну канстытуцыйную рэформу з транзытам улады.
  • Відаць, Маскву ня вельмі задавальняе тое, што робіцца з праектам Канстытуцыі Беларусі, «шаманскія скокі з бубнам» вакол яе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заклікаў да дыялёгу ўладаў Беларусі з апазыцыяй. Ціханоўская і Латушка адрэагавалі
  • Рэакцыя апазыцыі на заклік Пуціна была рытуальнай і рытарычнай.
  • І Крэмль ня надта схільны кантактаваць зь Ціханоўскай ці Латушкам.
  • Максымум, што мы ўбачылі — гэта Ціханоўскую на «Эхе Москвы».
  • Летась Лукашэнку з Крамля заклікалі да інклюзіўнага дыялёгу, ён і пайшоў яго весьці ў СІЗА КДБ. Я бачу элемэнт непасьлядоўнасьці ў стаўленьні апазыцыі да канфэрэнцыі ў Вене, якую прапануе ўрад Аўстрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыялёг з апазыцыяй: навошта Пуцін троліць Лукашэнку?
  • З аднаго боку, выстаўляюцца ўмовы для дыялёгу з уладай, зь іншага, дэманструюць жаданьне, каб у Вену прыехаў хаця б які прадстаўнік уладаў.
  • Думаю, што каардынацыі дзеяньняў паміж Мэркель і палякамі няма.
  • Гэта было бачна па пакрыўджанай рэакцыі Варшавы на гэтыя званкі.
  • Пасьля Бэрлін і Варшава пачалі залагоджваць гэты канфлікт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Süddeutsche Zeitung пра мігранцкі крызіс: Лукашэнка хоча, каб яго ўспрымалі як чалавека, якому няма чаго губляць
  • Не выпадае казаць, што гэта гульня ў «добрага» і «злога» сьледчых.
  • Вельмі папулярная думка, што Лукашэнка — той «хвост», які матляе крамлёўскім «сабакам».
  • Лукашэнка хацеў гэта паказаць, маўляў, я шчоўкнуў пальцамі і прыляцелі расейскія стратэгічныя бамбавозы, маўляў, хто супраць нас з Уладзімірам Уладзіміравічам?
  • Але насамрэч гэта проста Крэмль цынічна выкарыстаў сытуацыю, каб асвоіць беларускую паветраную прастору.
  • І потым далі зразумець, што гэта не на выклік Лукашэнкі як таксі.

Гурневіч

  • Некаторыя выказваюць думку, што адказам Лукашэнкі на заклік Пуціна стане ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць апазыцыі.
  • Дарэчнае вызначэньне гэтай прапановы Крамля — тролінг.
  • Сёньняшні званок Лукашэнкі Пуціну — магчыма рэакцыя і адказ на гэты тролінг.

Дзьмітры Гурневіч

  • Лукашэнкі ніколі не забывае крыўды і ціск.
  • Гэтая прапанова Пуціна цікавіць толькі беларусаў, астатняму сьвету гэта нецікава.
  • Мне здаецца, Ціханоўская адказала на заклік Пуціна адэкватна.
  • Яны сама ўвесь час заклікала да такіх перамоваў, шмат беларусаў падтрымалі яе галасаваньнем на плятформе «Голас».
  • Пагроза Польшчы абмежаваць тавары транзыт з Беларусі і ў Беларусь ня ўзгоднены з ЭЗ.
  • Намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Пётар Ваўжык казаў у інтэрвію, што Польшча зьвярталася ў Эўракамісію (ЭК) з прапановай перакрыць транспартны транзыт праз сваю мяжу, але ЭК адказала, што Польшча ня мае права ўводзіць аднабаковыя эканамічныя санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы Дуда гаварыў з кіраўніком NATO пра «магчымыя» ваенныя пагрозы на мяжы зь Беларусьсю
  • Бо ёсьць супольная гандлёвая палітыка.
  • Сувэрэнныя пэрсанальныя санкцыі ўводзіць можна, эканамічныя — паводле правілаў ЭЗ нельга.
  • Але Польшча можа сказаць, што раптам зламаліся кампутары на памежным пераходзе.
  • Транзыт праз Кузьніцу ня вельмі вялікі, бо паток пераважна ідзе празь Берасьце.
  • Менавіта там ідзе асноўная маса грузаў зь Кітаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча выставіла Беларусі ўльтыматум адносна чыгуначнага пункту пропуску ў Кузьніцы
  • Віцэ-міністар Ваўжык сказаў, што ў Эўропе шмат лябістаў гандлю зь Кітаем і іншымі краінамі на Ўсходзе.
  • І яны будуць рабіць усё, каб ня даць Польшчы перакрыць транзыт.
  • Паводле апошняй інфармацыі Нямеччына і Італія выступаюць супраць таго, каб «Белавія» была ў пятым пакеце санкцыяў.
  • Дык што казаць пра санкцыі, якія б закранулі шматмільярдны гандаль з Усходам?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ураду Польшчы: Перамовы зь Менскам пра мігрантаў на руку ўладам Беларусі
  • Я не назіраю ніякага расколу ў ЭЗ у стаўленьні да цяперашняга міграцыйнага крызісу.
  • Цяперашняя кіроўная ў Польшчы партыя «Права і справядлівасьць» — антынямецкая.
  • Яны лічаць, што Нямеччына вядзе гібрыдную вайну супраць Польшчы, як і Пуцін з Лукашэнкам з другога боку.

Што было раней

  • «Так, мы ведаем, што сытуацыя ў Беларусі хоць і супакоілася ўнутры краіны, але, тым ня менш, праблемы ёсьць, і мы выдатна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй», — сказаў Пуцін, выступаючы 18 лістапада на пашыраным пасяджэньні калегіі МЗС.
  • «Я вітаю заклікі да дыялёгу. Але ніякі дыялёг не пачнецца ў турме. Усе палітвязьні павінны быць вызваленыя, гвалт спынены. Нашы ўмовы ранейшыя», — сказала Ціханоўская.
  • «Калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін гатовы выступіць гарантам выкананьня патрабаваньняў беларускага народу аб безумоўным і неадкладным вызваленьні ўсіх без выключэньня палітычных зьняволеных у Беларусі і спыненьні масавых рэпрэсій, мы гатовыя весьці перамовы. Але толькі па адным пытаньні — аб транзыце ўлады і правядзеньні датэрміновых выбараў прэзыдэнта ў Беларусі без удзелу Лукашэнкі» - заявіў Павал Латушка.
  • 18 лістапада Польшча заявіла беларускаму боку, што закрые чыгуначны пункт пропуску ў Кузьніцы, калі сытуацыя зь мігрантамі не стабілізуецца.
  • Польскі прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі лічыць, што перамовы па ўрэгуляваньні міграцыйнага крызісу непасрэдна з Аляксандрам Лукашэнкам, якога Захад не прызнае законна пераабраным прэзыдэнтам, контрапрадуктыўныя, бо на руку яму.
  • Польшча не прызнае дамоўленасьці па тэме вырашэньня міграцыйнага крызісу, якія будуць дасягнутыя без удзелу краіны ў перамоўным працэсе. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда свайму калегу зь Нямеччыны Франку-Вальтару Штайнмаеру.