У Польшчы ліквідавалі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрымалі 9 беларусаў

Польскі памежнік і кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі. Ілюстрацыйнае фота.

У Польшчы ліквідавалі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрымалі 9 беларусаў і 2 палякаў.


Польскія сілавікі знайшлі падпольную тытунёвую фабрыку ў горадзе Бжузэ Мазавецкага ваяводзтва, паведамляе партал Lublin112.pl. Падчас ператрусу яны выявілі поўную лінію па вытворчасьці тытунёвай прадукцыі, 5,5 мільёна гатовых цыгарэт і 1,4 мільёна злотых наяўнымі (каля 340 тысяч даляраў).


Затрыманыя па падазрэньні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе 9 беларусаў і 2 палякі ўжо пачулі абвінавачаньні пракурора і былі зьмешчаныя за краты на 3 месяцы. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія мытнікі затрымалі фуру зь беларускімі цыгарэтамі на 1,4 млн эўра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча выкрыла кантрабанду цыгарэт, схаваную ў вокнах, амаль на 2 мільёны даляраў