Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку сузаснавальнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
У суправаджальным тэксьце да яе ўзнагароды сказана:
«Мы ўшаноўваем яе за прынцыповую і сьмелую пазыцыю, якую яна заняла ў абарону сваёй краіны, выступаючы супраць рэжыму Лукашэнкі. Той факт, што яна магла выехаць з краіны, але аказалася такой моцнай, што засталася і заплаціла такую драматычную цану, крануў усіх сяброў камітэту ўзнагарод; мы адчулі, што яе сіла і яе ахвяра павінны быць прызнаныя і ўшанаваныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кожны прапушчаны дзень — яшчэ адна сьмерць у Беларусі», — Халезін пра эканамічныя санкцыі і прэмію МагніцкагаНа цырымоніі Марыю Калесьнікаву прадстаўлялі Натальля Каляда і беларускі Свабодны тэатар, якія былі ўшанаваныя Прэміяй Магніцкага ў 2020 годзе ў намінацыі «Мужнасьць пад агнём». Узнагароду ўручыў старшыня Фонду Барыса Нямцова журналіст Уладзімір Кара-Мурза.
Прэмія Магніцкага ў галіне правоў чалавека ўручаецца штогод у дзевяці намінацыях, з дня яе заснаваньня ў 2015 годзе.