«„Гомельтранснафта-Дружба“ 18 лістапада ў 12.13 выйшла на рэжым плянавага перапампоўваньня вуглевадароднай сыравіны на ўчастку «Гомель — Мазыр — Адамава», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі.
Кампанія патлумачыла, што абмежаваньне аб’ёмаў на ўчастку было зьвязана з «плянавымі рамонтнымі работамі на нафтаперапамповачнай станцыі (НПС) „Гомель“».
17 лістапада «Гомельтранснафта-Дружба» паведаміла, што транспартаваньне нафты з Расеі па тэрыторыі Беларусі ў кірунку Польшчы па магістральным нафтаправодзе «Дружба» зьніжана на 7% ад пляну. «Пазаплянавы рамонт» мог заняць, паводле першага паведамленьня, да трох сутак.
Раней з пагрозай перакрыць расейскі газ, які ідзе ў Польшчу, выступіў Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін неўзабаве пасьпяшаўся сказаць у інтэрвію, што ніхто не абмяркоўваў падобныя крокі. 17 лістапада ў Беларусі заявілі, што праз рамонт неабходна спыніць прапампоўваньне нафты па трубаправодзе «Дружба».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка вядзе адкрыты гандаль з ЭЗ, прама называючы ўмовы». Што пішуць расейскія СМІ пра крызіс на мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Літвы: «Лукашэнка спадзяецца, што адменяць частку санкцый»