Польшча не прызнае дамоўленасьці па тэме вырашэньня міграцыйнага крызісу, якія будуць дасягнутыя без удзелу краіны ў перамоўным працэсе
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда свайму калегу зь Нямеччыны Франку-Вальтару Штайнмаеру.
Пра гэта Дуда напісаў у сваім Твітэры:
Паведаміў прэзыдэнту Нямеччыны, што Польшча не прызнае ніякіх дамоўленасьцяў адносна сытуацыі на польска-беларускай мяжы, якія будуць прынятыя праз нашую галаву
«Мы — сувэрэнная дзяржава, якая мае права вырашаць самастойна», — падкрэсьліў Дуда падчас прэсавай канфэрэнцыі, паведамляе партал Zerkalo.io.
Гэтак прэзыдэнт Польшчы пракамэнтаваў інфармацыю аб тым, што выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангела Мэркель абмяркоўвала па тэлефоне міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы з Аляксандрам Лукашэнкам. Сёньня адбылася іх другая размова на працягу трох дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: Мэркель і Лукашэнка правялі другую тэлефонную размову