Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі, за гэтае рашэньне прагаласавалі 245 дэпутатаў Сэйму, супраць — 167. Яшчэ 25 парлямэнтароў устрымаліся.
У найбліжэйшыя дні зьмены абмяркуюць і у Сэнаце.
Зьмены ў заканадаўства ўносяцца на фоне міграцыйнага крызісу, які ўзьнік на мяжы Беларусі і краін ЭЗ — Польшчы і Літвы. Мігранты імкнуцца нелегальна перайсьці мяжу ў ЭЗ. Эўразвьвяз і краіны-чальцы лічаць, што цяперашні міграцыйны крызіс інсьпіраваны і арганізаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
Высокі прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль і эўракамісар па крызісным кіраваньні Янэз Ленарчыч выказваюцца за тое, каб гуманітарныя арганізацыі мелі доступ да месцаў знаходжаньня мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ЭЗ Бурэль у размове з Макеем заклікаў неадкладна аднавіць бясьпеку на беларуска-польскай мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ выдзеліць 700 тысячаў эўра на дапамогу мігрантам на беларускай мяжы