17 лістапада зь ім сустрэўся бацька ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага.
«Усё дзейства заняло каля 35 хвілін, зь якіх 20 хвілін "раілася"судовая калегія, — сказаў бацька палітвязьня Сяргей Латыпаў пра разгляд апэляцыі на прысуд. — Камэнтаваць тут няма чаго. Усё было перадвызначана загадзя, і апэляцыя ўсяго толькі судовая фармальнасьць. Ілюзій ніхто ня меў. Цяпер у нашай краіне такая судовая практыка пастаўлена на канвэер».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Латыпаву, які спрабаваў у судзе забіць сябе, прысудзілі 8 з паловай гадоў зьняволеньня. ВІДЭАСёньня Сяргей Латыпаў меў сустрэчу ў СІЗА з сынам, якая цягнулася гадзіну. Размаўлялі, як звычайна, праз тэлефонную слухаўку.
«Сьцяпан выглядае нармальна, упэўнена, спакойна. Рыхтуецца да этапу ў калёнію. Усё неабходнае ў яго ёсьць, — кажа Сяргей. — Мы абмяркоўвалі асабістыя пытаньні. Ён усім дзякаваў за падтрымку, лісты, пасылкі і грашовыя пераводы».
У якую калёнію накіруюць Сьцяпана Латыпава, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тое, што потым адбылося з сынам, мне цяжка ўспамінаць». Пагаварылі з бацькам Сьцяпана Латыпава41-гадоваму Сьцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічынь. Яго абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: 342-га («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), 363-га («Супраціўленьне супрацоўніку міліцыі») і ч. 4 арт. 209 («Махлярства ў асабліва буйным памеры»). Падчас суду Сьцяпан Латыпаў спрабаваў забіць сябе — ён уваткнуў асадку сабе ў горла. Пасьля гэтага палітвязьня праапэравалі ў адной зь менскіх лякарняў.
Сьцяпана Латыпава затрымалі 15 верасьня мінулага году, калі ён разам з суседзямі выйшаў абараніць мурал з «дыджэямі перамен» у двары свайго дома. Падчас ператрусу ў ягонай кватэры знайшлі хімічныя рэчывы, якімі, як паведамлялі дзяржаўныя мэдыя, ён нібыта хацеў атруціць міліцыянтаў. Аднак на судзе абвінавачаньняў у атручэньні ня выставілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хоча схуднець, просіць сушанага мяса і ягад. Як абаронца «плошчы Перамен» Сьцяпан Латыпаў жыве ў чаканьні калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Героі і ахвяры «плошчы Перамен»