Пра гэта паведаміла ягоная жонка і ўладальніца інтэрнэт-крамы «Кропля» Вольга Севярынец.
У наборы 10 каляровых рысункаў з храмамі ў Будславе, Відзах, Вілейцы, Гервятах, Горадні, Магілёве, Менску, Мураванцы, Паставах і Полацку і з цытатамі зь лістоў Паўла Севярынца.
Гэтыя рысункі Павал Севярынец рабіў каляровымі алоўкамі для свайго сына Францішка і дасылаў іх з-за кратаў.
Вольга Севярынец таксама напісала, што цяпер Павал працуе на пілараме, схуднеў і мае вельмі мала вольнага часу.
Сёлета 25 траўня сустаршыню аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў».
Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 году пасьля выступу побач зь пікетамі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты.
Цяпер Павал Севярынец у шклоўскай калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратура з турмы. Павал Севярынец: «Тата ўсё яшчэ ў турме за Беларусь»