16 лістапада памёр вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў.
Пра гэта паведаміла сямʼя Філімонава на ягонай старонцы ў фэйсбуку.
Праз загружанасьць ад каранавірусу цела аддадуць, хутчэй за ўсё, толькі 19 лістапада, у пятніцу, напісаў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін з спасылкай на сваякоў. Час і месца пахаваньня пакуль невядомыя.
Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» ад 1992 году выходзіла на БТ, затым з 2011 году — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакаленьня беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і зьявы кіно, музыкі, поп-культуры ды сучаснага мастацтва. З 2015 году праграма адрадзілася на «Белсаце».
Сяргею Філімонаву было 62 гады.