AP удакладняе, што ў дакладзе Mandiant упершыню згадваецца дачыненьне Беларусі да хакерскай групы Ghostwriter, як мяркуецца, зьвязанай з Расеяй.
Паводле дадзеных AP, Mandiant выявіла сьведчаньні таго, што Беларусь рабіла кібэратакі, у тым ліку супраць парлямэнтароў Нямеччыны, шпіёніла за апазыцыянэрамі і выкрадала канфідэнцыйную інфармацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэсьць краін Эўразьвязу стварылі кібэр-сілы хуткага рэагаваньняСпэцыяліст кампаніі Mandiant, які займаецца аналізам кібэршпіёнскіх апэрацый, Бэн Рыд ня стаў удакладняць, чаму ў кампаніі так упэўнены, што ўрад Беларусі тэхнічна спрыяў хакерам, а яны, відаць, дзейнічалі зь Менску. Рыд пры гэтым спаслаўся на пакінутыя «лічбавыя сьляды» хакераў і на пацьверджаньне высноваў Mandiant зь іншых крыніц. Таксама ён не патлумачыў, чаму Mandiant зьвязала беларускіх вайскоўцаў з хакерскай групай UNC1151, і толькі падкрэсьліў, што ня можа раскрываць такой інфармацыі дзеля абароны крыніц Mandiant і мэтадаў працы кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне створаць кібэрвойскі для абароны сувэрэнітэтуПаводле інфармацыі AP, асноўныя цэлі для кібэрактыўнасьці Беларусі — Польшча, Літва і Латвія, а таксама Ўкраіна.
Агенцтва AP нагадвае, што Mandiant працуе ў цесным кантакце з праваахоўнымі органамі і выведнымі службамі краін Захаду і ўважліва сочыць за дзейнасьцю Ghostwriter.