Бурэль паведаміў у Twitter, што заклікаў суразмоўцу «да неадкладных дзеяньняў для аднаўленьня бясьпекі ў памежнай з ЭЗ тэрыторыі Беларусі і вырашыць цяжкія гуманітарныя праблемы людзей, якія там апынуліся».
Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу зазначыў, што правёў гэтую размову ў працяг дыскусіі ў справе Беларусі міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ у Брусэлі. Учора на пасяджэньні Рады ЭЗ у замежных пытаньнях было дасягнута палітычнае пагадненьне аб прымяненьні пятага пакету санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Як паведамляе МЗС Беларусі, у сёньняшняй тэлефоннай размове бакі абмеркавалі сытуацыю, якая складваецца на мяжы Беларусі і Эўразьвязу.
Міністар замежных справаў Макей давёў да суразмоўцы інфармацыю аб ўзмацненьні міграцыйнага рэжыму ў Беларусі, сказана ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль заявіў, што ЭЗ заўтра пашырыць санкцыі да Беларусі, і паразмаўляў з МакеемМакей падкрэсьліў прынцыповую пазыцыю беларускага боку «аб непрымальнасьці санкцый як інструмэнту палітыкі ў адносінах да сувэрэннай і незалежнай дзяржавы, іх нэгатыўных наступствах як для двухбаковых адносін, так і для рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпекі ў цэлым».
Паводле прэс-службы МЗС Беларусі, бакі дамовіліся аб працягу кантактаў па лініі Беларусь — ЭЗ.