Журналісты zerkalo.io параўналі, як выкарыстаньне спэцсродкаў выглядала тады і сёньня на мяжы, а таксама — як два гэтыя выпадкі камэнтавалі беларускія ведамствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранты спрабавалі прарваць мяжу з Польшчай на пераходзе Брузгі — Кузьніца11 кастрычніка 2020 году падчас акцыі пратэсту на праспэкце Пераможцаў у Менску беларускія сілавікі прымянялі вадамёты і сьвятлашумавыя гранаты супраць пратэстоўцаў. Гэты факт пазьней пракамэнтавала Міністэрства ўнутраных спраў:
«Пратэстоўцы выкарыстоўвалі загадзя падрыхтаваныя біты, камяні, а таксама прыстасаваньні асьляпляльнага ўзьдзеяньня. У раёне стэлы „Менск — горад-герой“ актыўнае супрацьстаяньне аказала асобная група жанчын. Каб пазьбегнуць надзвычайных здарэньняў, праваахоўнікамі прымаліся меры па абмежаваньні руху як асабістага, так і грамадзкага транспарту. Таксама часова закрываліся асобныя станцыі мэтро. Для стрымліваньня напору мітынгоўцаў і прадухіленьня нападу на міліцыянтаў прымяняліся спэцсродкі і спэцтэхніка, затрымліваліся найбольш актыўныя ўдзельнікі беспарадкаў».
Тады, паводле паведамленьня МУС, у краіне затрымалі 713 чалавек. Вось відэа гэтых падзей:
А вось як Дзяржаўны памежны камітэт пракамэнтаваў прымяненьне вадамётаў польскім бокам сёньня:
«Некаторыя мужчыны зь ліку замежнікаў, даведзеныя да поўнай роспачы ад невыносных умоваў, у якіх знаходзіліся яны самі і іх сем’і ў апошнія суткі, распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Для гэтага яны накіраваліся да загарод і паспрабавалі іх дэмантаваць... Каб адціснуць мігрантаў, польскі бок ужыў сьлезацечны газ. Гэта яшчэ больш раззлавала ўцекачоў, якія пачалі закідваць сілавікоў камянямі, палкамі, усім, што траплялася пад руку ў крытычны момант, у т. л. і абуткам. У адказ польскі бок накіраваў на бяззбройных уцекачоў струмені адразу зь некалькіх вадамётаў і прымяніў сьвятлашумавыя гранаты. Прычым ледзяная вада і газ, які разьядае вочы, трапіў на ўсіх, хто знаходзіўся на подступах да мяжы, у т. л. на жанчын і дзяцей. Знаходзіцца ў мокрым адзеньні пры лістападаўскіх тэмпэратурах, блізкіх да нуля, і без таго замярзаючым і выматаным людзям — гэта рэальная пагроза іх жыцьцю. Усю моц польскага адпору адчулі і журналісты, якія асьвятляюць сытуацыю на месцы падзей на беларускай тэрыторыі. Сілавікі Польшчы вырашылі не заўважаць яркай экіпіроўкі прадстаўнікоў СМІ і таксама накіроўвалі ў іх струмені вадкасьці, якая разьядала вочы. Ужываньне польскімі сілавікамі спэцсродкаў і боепрыпасаў у дачыненьні да бяззбройных людзей на беларускім баку зафіксавана. Гэта расцэньваецца няйначай, як гвалтоўныя дзеяньні ў адносінах да асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны».
Вось як выглядала ўжываньне вадамётаў на мяжы: