На пачатку лістапада яна разам яшчэ з трыма нобэлеўскімі ляўрэаткамі па літаратуры — Эльфрыдэ Елінэк, Гэртай Мюлер і Вольгай Такарчук — выступіла з адкрытым лістом наконт міграцыйнага крызісу.
«Эўрапейскі чалавек глядзіць на ўсё зусім інакш, — кажа Сьвятлана Алексіевіч. — Мы разам з трыма іншымі нобэлеўскімі ляўрэаткамі напісалі ліст. У ім мы адзначылі, што гэта, зразумела, палітычная, геапалітычная гульня. Але мы хочам паглядзець на гэта з гуманітарнага пункту гледжаньня. У нас лічыцца, што палітыкам гэта неўласьціва. Але Мэркель паставілася да гэтага менавіта з гуманітарнага пункту гледжаньня. Яна гаварыла менавіта пра людзей, а не пра палітычныя матэрыі. Яна не зьбірала ніякіх палітычных дывідэндаў з гэтай размовы. Гэта быў гуманітарны парыў, і ня варта ўкладаць у гэта нейкі іншы сэнс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры нобэлеўскія ляўрэаткі па літаратуры заявілі пра гуманітарную катастрофу на беларуска-польскай мяжыНа яе некалі зрабіў моцнае ўражаньне фатаздымак загінулага дзіцяці, які абляцеў увесь сьвет. Людзі пераяжджалі на лодках, і хваля прыбіла да берага мёртвае дзіця. Гэта яе ўразіла. Тады Нямеччына прыняла каля мільёна ўцекачоў. Тагачасны парыў Мэркель ня ўся Нямеччына прыняла. Але яна ж дачка пастара. І для яе чалавечае вышэй. Іншая справа, што яна перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць. Я лічу, што на яго могуць уплываць толькі больш жорсткія рэчы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон і Пуцін пагадзіліся наконт дээскаляцыі «міграцыйнай напружанасьці», а Лукашэнка пагутарыў з МэркельУ панядзелак увечары адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Ангелай Мэркель, якая выконвае абавязкі канцлера Нямеччыны.
«Канцлер і спадар Лукашэнка гаварылі пра складаную сытуацыю на мяжы Беларусі з Эўразьвязам — асабліва пра неабходнасьць гуманітарнай дапамогі для ўцекачоў і мігрантаў, якія знаходзяцца там. Яны дамовіліся працягнуць абмен у гэтых пытаньнях», — паведаміла прэсавая служба Мэркель.
Паводле агенцтва БелТА, размова доўжылася 50 хвілін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Званок Мэркель Лукашэнку — капітуляцыя ці перамога? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман: Лукашэнку далі магчымасьць дээскаляваць канфлікт, ня страціўшы твар цалкам