Валянтэрам фонду «Страна для жизни» не перадаюць лісты. Ад іх таксама не даходзіць карэспандэнцыя, паведаміў Правааабарончы цэнтар «Вясна».
Валянтэраў Тацяну Астроўскую, Антона Сташэўскага і Юлію Сырых ужо больш за 4 месяцы трымаюць за кратамі ў СІЗА на Валадарскага. Іх затрымалі 9 ліпеня падчас «шырокамаштабнай апэрацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў». І абвінавацілі ў «фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня» за тое, што яны зьбіралі прадукты і фармавалі перадачы для палітвязьняў.
Па стане на 16 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 862 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Затуманьваў сьвядомасьць грамадзян». Справу палітвязьня Пальчыса перадалі ў суд