У мячэці ў вёсцы Багонікі на Падляшшы адбылося першае пахаваньне сырыйца. Цела яго знайшлі на польска-беларускай мяжы. Мужчына, хутчэй за ўсё, патануў.
Пахаваньне 24-гадовага сырыйца па імені Ахмэд арганізавалі мусульмане рэлігійнай суполкі з Багонікаў. Менавіта на Падляшшы кампактна пражываюць прадстаўнікі татарскай меншасьці. Інфармацыю аб пахаваньні перадалі сям’і загінулага.
Паводле мусульманскіх звычаяў, пахаваньне памерлага павінна адбыцца як мага хутчэй пасьля сьмерці. Цела трэба вымыць і загарнуць у саван. Аднак 24-гадовы Ахмэд будзе пахаваны ў труне. Рытуальныя паслугі бясплатна аказала адна з прыватных фірмаў з Саколкі.
Цягам апошніх месяцаў у Польшчы некалькі разоў знаходзілі трупы людзей, якім удалося прабрацца праз калючы дрот зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля размовы з Мэркель Лукашэнка сабраў нараду аб мігранцкім крызісе і выказаў спадзеў на дапамогу ААЭ