На думку Сьвятланы Ціханоўскай, гэта сьведчыць пра сур’ёзныя намеры Эўропы. А тэлефанаваньне экс-канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель Лукашэнку зусім ня сьведчыць ні пра якое «прызнаньне», хоць гэта і намагаецца сказаць дзяржаўная прапаганда ў Беларусі, заявіла Ціханоўская пра свой тэлеграм-канал.
«Эўропа на Радзе замежных справаў ЭЗ пацьвердзіла адзінства зь беларусамі: усе 27 міністраў пагадзіліся, што рэжым трэба спыніць. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і з прадстаўнікамі Вялікай Брытаніі, Канады і ЗША. І я ведаю, што званок Мэркель ня быў запрашэньнем ад Эўразьвязу да дыялёгу. Бо ўрад Нямеччыны працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты пакет санкцыяў супраць рэжыму. Таму яго спроба схаваць палітычную ізаляцыю за гэтым званком — гэта не перагорнутая старонка. Гэта вырваная старонка зь дзёньніка двоечніка, які хоча схаваць свой правал».
Акрамя таго, Ціханоўская згадала сваю сустрэчу з Мэркель. На яе думку, зь першай сустрэчы зразумела, што гэта палітык, для якой галоўны прыярытэт — чалавечае жыцьцё.
«З той жа прычыны яна год таму тэлефанавала чалавеку, які прайграў выбары ў Беларусі. Яе званок застаўся без адказу — бо ў ягоных інтарэсах ніколі не было клопату пра беларусаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон і Пуцін пагадзіліся наконт дээскаляцыі «міграцыйнай напружанасьці», а Лукашэнка пагутарыў з МэркельЦіханоўская заявіла, што першым этапам застаецца вызваленьне ўсіх зьняволеных з палітычных матываў, а пасьля гэтага павінен адбыцца старт дыялёгу аб новых выбарах. Каб выказаць гэтае патрабаваньне, палітык заклікала беларусаў далучацца да «Рабочага руху» і пляну «Перамога».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША супольна з Эўразьвязам рыхтуюць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МЗС Вялікай Брытаніі ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на Расею