«Нафтагаз» возьме ўдзел у працэдуры сэртыфікацыі «Паўночнага патоку — 2». Такое рашэньне прыняў 15 лістапада нямецкі рэгулятар BNetzA. Мы гатовыя прывесьці свае аргумэнты, чаму Nord Stream AG ня можа быць сэртыфікаваны безь яго поўнай адпаведнасьці з эўрапейскім энэргетычным заканадаўствам», — паведаміў Вітрэнка ў Facebook.
Гэтую навіну пацьвердзіла агенцтва Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Украіна здабыла незалежнасьць ад Масквы ў пытаньнях газу18 кастрычніка стала вядома, што Нацыянальная энэргетычная кампанія «Нафтагаз Украіны» падала заяўку на ўдзел у працэсе сэртыфікацыі апэратара расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2».
Кіраўніцтва «Нафтагазу Ўкраіны» патлумачыла, што галоўная яго пазыцыя — «Паўночны паток — 2» не можа быць сэртыфікаваны, бо ня ў поўнай меры адпавядае эўрапейскаму заканадаўству. У прыватнасьці, гаворыцца, што газаправод кантралюецца пастаўшчыком газу — расейскім «Газпромам» і недаступны трэцім асобам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» заплаціў Украіне амаль 3 мільярды даляраў паводле рашэньня швэдзкага суду