Кантракты Эўразьвязу на лізінг самалётаў дзяржаўнай беларускай авіякампаніі «Белавія» скончацца, як толькі ЭЗ зацьвердзіць новы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.
Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на заяву міністра замежных спраў Ірляндыі Саймана Ковэні.
«Кантракты, паводле якіх [самалёты. — РС] здадзены ў арэнду „Белавія“, будуць, па сутнасьці, спыненыя, — сказаў Сайман Ковэні журналістам па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ. — Гэтыя самалёты трэба будзе альбо вярнуць, альбо, я мяркую, будуць распачатыя судовыя дзеяньні».
Ковэні паведаміў, што з 30 самалётаў у парку «Белавія» 17 арандуюцца праз авіякампаніі ў Ірляндыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз пашырыў юрыдычныя рамкі прымяненьня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Латвіі: сёньня ў Брусэлі абмяркоўвалі ня толькі пяты, але і шосты пакет санкцый супраць Беларусі