Інфармацыя пра затрыманьне грамадзкага дзеяча і бізнэсоўца, дырэктара ТАА «Сымбаль Бай» Паўла Белавуса зьявілася на тэлеграм-канале крамы Symbal.by.
«Сёньня яго вызвалі ў міліцыю а 11:00. Пасьля гэтага ён не вярнуўся дадому. Зараз Паўла павязуць на Акрэсьціна», – гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дваіх супрацоўнікаў крамы Symbal.by арыштавалі на 20 дзёнКрама зь беларускай нацыянальнай атрыбутыкай адчула моцны перасьлед ад пачатку выбарчай кампаніі 2020 году. У выніку ціску з боку ўладаў ад сакавіка 2021 году офлайн- і онлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу.
Уладальнікі крамы больш ня мелі магчымасьці арандаваць памяшканьні для дзейнасьці ў любых фарматах і ўтрымліваць штат супрацоўнікаў.