У заяве яны, у прыватнасьці:
- асуджаюць дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, які інструмэнталізуе міграцыю для палітычных мэтаў;
- выказваюць заклапочанасьць бясьпекай мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі і якіх прымушаюць парушаць мяжу Эўрапейскага Зьвязу;
- заклікаюць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за кантрабанду людзей;
- выказваюць гатоўнасьць працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці.
8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць. 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты.
Літва з 10 лістапада ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ўздоўж мяжы зь Беларусьсю.
Ужо восьмы дзень на памежнай паласе зь беларускага боку намагаюцца прарвацца ў Польшчу тысячы мігрантаў. Польскія войскі стрымліваюць гэтыя спробы, эўрапейскія палітыкі абяцаюць санкцыі супраць Лукашэнкі.
15 лістапада, праз тыдзень пасьля ўтварэньня намётавага мястэчка на беларуска-польскай мяжы, мігранты прыйшлі на памежны пераход і просяць прапусьціць іх у Польшчу. Польскія службы кажуць мігрантам, што тыя сталі ахвярамі хлусьні рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што Расея магла б стаць пасярэдніцай у вырашэньні сытуацыі на межах Беларусі з ЭЗУлады ЭЗ заяўляюць, што да перакідваньня мігрантаў маюць дачыненьне беларускія сілавікі і сваякі Лукашэнкі, і лічаць тое, што адбываецца, часткай «гібрыднай вайны», якую Беларусь вядзе з ЭЗ. Мігрантаў дастаўляюць у Менск пры дапамозе дзяржаўнай турыстычнай кампаніі, а на мяжу прывозяць у суправаджэньні сілавікоў. У сувязі з гэтым ЭЗ зьбіраецца прыняць пяты пакет санкцый супраць Беларусі.