Гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, адказваючы на пытаньне РИА Новости пра абвінавачваньні кампаніі «Белавія» ў перавозцы мігрантаў.
«Намі ўзмоцнены і візавыя правілы ў дачыненьні да грамадзян шэрагу дзяржаў, уведзены дадатковы ўязны міграцыйны кантроль, узмоцнены нагляд за дзейнасьцю турыстычных апэратараў, дзясяткі зь якіх ужо пазбаўленыя ліцэнзій», — цытуюць ягоны адказ на сайце міністэрства.
Паводле Глаза, Беларусь ніякім чынам не стымулюе нелегальную міграцыю, а «Белавія» гатовая да праверак у гэтым пытаньні. «Калі трэба — будуць дадзеныя гарантыі», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палякі зьвярнуліся да беларускіх сілавікоў: «Дазвольце мігрантам вярнуцца дадому». ВІДЭА