У сьвятле ініцыяванага Менскам міграцыйнага крызісу кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Літвы і Латвіі абмяркоўваюць магчымасьць запуску артыкулу 4 Паўночнаатлянтычнай дамовы — пра гэта ў інтэрвію Польскаму агенцтву друку (PAP) заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі
Яго словы цытуе «Польскае радыё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: Напад на мяжу курыруе прэзыдэнт ПуцінКіраўнік польскага ўраду нагадаў, што, згодна з артыкулам 4 дамовы NATO, краіна-ўдзельніца мае права паклікаць іншых удзельнікаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на кансультацыі, калі палічыць, што бясьпека, тэрытарыяльная цэласьць або палітычная незалежнасьць яе або іншага саюзьніка знаходзяцца пад пагрозай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы аб надзвычайным становішчы, 4-ы артыкул NATO. Як на Захадзе рэагуюць на абвастрэньне міграцыйнага крызісуПрэмʼер Маравецкі падкрэсьліў, што рашэньне зьвярнуцца да артыкулу 4 Паўночнаатлянтычнай дамовы робіцца ўсё больш неабходным. Ён падкрэсьліў, што ў цяперашняй сытуацыі недастаткова публічна выказаць сваю занепакоенасьць. «Неабходныя канкрэтныя дзеяньні і ўдзел усяго NATO», — дадаў польскі прэмʼер.