У Берасьці пасадзілі ў сьледчы ізалятар Дзьмітрыя Шчурко, які адбывае «хатнюю хімію» за крадзеж міліцэйскай рацыі.
Супраць яго завялі крымінальную справу за абразу прэзыдэнта. Дзьмітрыя Шчурко затрымалі 9 лістапада, паведаміла «Берасьцейская Вясна».
Мінулы раз яго затрымлівалі 10 верасьня. Перад гэтым правялі пяты па ліку ператрус, у пастанове на які быў пазначаны артыкул 290 Крымінальнага кодэксу — «Пагроза ўчыненьня акту тэрарызму». Але на судзе 13 верасьня яго аштрафавалі на 580 рублёў за перапост зь «Белсату».
30 чэрвеня яго прэвэнтыўна затрымалі перад Днём Рэспублікі, запісаўшы ў пратакол артыкул крымінальнага кодэксу «Паклёп»
У сьнежні 2020 году Дзьмітрыя Шчурко асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за крадзеж рацыі падчас пратэстаў у Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызвалілі трох фігурантаў «справы Рабочага руху», астатнім 10-ці пагражае да 15 гадоў турмыЖыхара Магілёва арыштавалі за рэпост з Tut.by паўтарагадовай даўніны
Магілёўца Дзьмітрыя Шашкова пакаралі 10 соднямі арышту за рэпост паўтарагадовай даўніны зь лягатыпам Tut.by у закрытым акаўнце.
Суд Магілёўскага раёну палічыў гэта распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміў Mayday.
Шышкоў віны не прызнаў, бо ў яго закрыты акаўнт у Інстаграме. Але судзьдзя сказаў, што пад допісам былі лайкі і камэнтары, а значыць, ягоны пост бачылі іншыя людзі.
Да суду Дзьмітрыя Шашкова тры дні трымалі ў ізалятары.
Сёлета ў лютым Дзьмітрыя Шашкова аштрафавалі на 1450 рублёў за перавозку самвыдатаўскай газэты «Могилёвские вести».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бабуля, ты больш туды не трапляйся». Затрыманай разам з унукам чыгуначніцы адмовілі ў аднаўленьні на працыУ Берасьці затрымалі вакаліста гурту «Ня Варта» Фёдара Чаранкова
Пра гэта Reform.by паведаміла ягоная жонка.
«Забралі проста з ДАІ ў аддзел кібэрзлачынстваў. Цяпер тэлефон выключаны і нічога не вядома. Ён там ужо каля трох гадзінаў», — апавяла яна.
«Камэнтароў ён ніякіх не пісаў, нічога не рэпосьціў. Значыць, рэальна ўжо ловяць за падпіскі на няўгодныя каналы», — напісала яна ў гісторыях свайго інстаграму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «„Белсат“ ня спыніць працы», — галоўны рэдактар тэлеканалу аб прызнаньні «экстрэмісцкім фармаваньнем»У Віцебску лекарку аштрафавалі за герб Літвы на машыне
У Віцебску лекарку-пульманоляга Марыну Бурбліс аштрафавалі на 1450 рублёў за налепку герба Літвы на багажніку аўто, паведамляе «Вясна». На судзе стала вядома, што века багажніку было «няроднае», яго мянялі ў Літоўскай Рэспубліцы. На ім засталася налепка з гербам гэтай краіны.
Муж Марыны тлумачыў, што века на багажніку было замененае — яго прывезьлі зь Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом.
Адвакат прасіў, каб у выпадку, калі Марыну Бурбліс прызнаюць вінаватай, яе б не адпраўлялі за краты, бо ёй трэба дапамагаць хворым на COVID-19.
Судзьдзя Ўладзімер Царыкаў прызнаў лекарку вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прысудзіў штраф.