Дата дня
14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. У яго складзе былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку. Зьезьд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі.
У гэты дзень год таму
- Amnesty Interantional заклікала расьсьледаваць гібель Рамана Бандарэнкі
- Акадэміку Мрочаку падпалілі лецішча і пакінулі запіску з пагрозамі
- Актывістку моладзевага руху Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы. Яна ў СІЗА КДБ
- 45 страйкоўцаў зь «Беларуськалію» затрымалі і адвезьлі ў ізлалятар пасьля экскурсіі ў Косаве. Чакаюцца суды
- Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу
- На «плошчы Перамен» у Менску паставілі намёты. Гараць сьвечкі. Сьпявае хор. ФОТА, ВІДЭА
Дзень у гісторыі
1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.
1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР.
1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.
У гэты дзень нарадзіліся
1757 — Казімер Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.
1812 — Паўлюк Багрым, паэт.
1836 – Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак.
- Міхала безь перабольшаньня агаломшыў ягоны прыезд у 1860-м на радзіму бацькі, каб працягваць мастацкую адукацыю ў славутай Акадэміі Сьвятога Лукі ў Рыме. Паўднёвае сонца, насычаныя колеры, помнікі былых стагодзьдзяў... Але думка пра тое, што гэтая зямля можа стаць новай Айчынай, як ён прыгадваў потым у размовах зь сябрамі, толькі мільганула і растала лёгкай аблачынкаю.
- Домам была Літва-Беларусь, а родным горадам — любая Вільня, у лябірынце вулачак якой можна, здаецца, сустрэць самога сябе.
- Вільня ўсё больш уладна клікала назад. Пагатоў сябры ўжо вызначалі там дату пачатку паўстаньня. Андрыёлі падзяляў погляды таго крыла патрыётаў, якіх называлі «чырвонымі» — Кастуся Каліноўскага, Валера Ўрублеўскага, яшчэ аднаго італійца па крыві й ліцьвіна па духу Ахіла Банольдзі, якія марылі пра дэмакратычныя зьмены, у выніку якіх народы былой Рэчы Паспалітай здолеюць самі вырашаць свой лёс. Ён далучаецца да аддзелу аднаго з кіраўнікоў паўстаньня Людвіка Нарбута. Падзеі тых змагарных месяцаў абумові лі й патас, і рамантычную танальнасьць творчасьці Андрыёлі.
- Здолеўшы пасьля паўстаньня ўцячы з турмы, мастак жыве ў Лёндане й Прыжы. Тым часам датуецца яная выдатная графічная праца «Сьмерць Людвіка арбута каля Дубічаў».
- Невялікі аддзел інсургентаў вядзе жорсткі бой расейскімі карнікамі. Поплеч з шляхцічамі б’юцца яляне ў кажушках. Параненага камандзіра паўстанцы на руках нясуць у лес. Яго пакідаюць сілы, але іх шчэ стае на тое, каб рука ня выпусьціла пісталета. вор з разраду тых, куды ў маленстве хочацца рапіць, каб дапамагчы «нашым».
- Душа мастака бунтуе супраць спакойнага жыцьця. Ё кідае выклік лёсу, вяртаецца на радзіму і — трапляе ў рукі жандараў. Пяцігадовая высылка ў Вятку даецца цэлай вечнасьцю. Суцеху дае маляваньне ды аняткі з таленавітымі мясцовымі маладзёнамі. Іх завуць Віктарам і Апалінарыем. розьвішча сёньня вядомае — Васьняцовы.
- У «залатым запасе» спадчыны Міхала Андрыёлі — дэварыты да паэмаў Міцкевіча «Конрад Валенрод» і Пан Тадэвуш«, буйны гістарычны цыкль («Сьмерць нязя Кейстута», "Бітва ліцьвінаў з крыжакамі","Гусьляр«, «Хрышчэньне ліцьвінаў»), які абуджаў нацыянальную сьвядомасьць жыхароў краю.
- Да мастака прыйшла эўрапейская слава, і яго запрасілі ў Парыж ілюстраваць кнігі францускіх клясыкаў. Замоваў было столькі, што Андрыёлі мусіў адмовіцца ад афармленьня «Трох мушкетэраў». Прэса называла яго «новым Дарэ».
- Героямі ягоных твораў найчасьцей былі асобы, надзеленыя шляхетным рыцарскім духам. Па-рыцарску пражыў жыцьцё й сам Андрыёлі. Італіец, якога Беларусь зрабіла сваім мастаком.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне
1840 — Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.
1881 — Аляксей Кайгародаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык.
1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.
1912 — Янка Золак, паэт.
1933 — Леанід Пракопчык, краязнаўца і пісьменьнік.
1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, актор.
У памяці
1359 — Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў.
1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.
1716 — Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.
1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф.
1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф.
- «Беларускі Герадот» — так называе яго гісторык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў, і ў мяне не ўзьнікае жаданьня пярэчыць.
- Міколу Ўлашчыку (як, зрэшты, і амаль кожнаму беларускаму дзеячу таго часу і такога маштабу) было наканавана прайсьці праз мноства выпрабаваньняў. На ягоным шляху былі беспадстаўныя абвінавачаньні, чатыры арышты, лягеры і высылкі.
- Вызваліўшыся з ГУЛАГу і працуючы ў Інстытуце гісторыі АН СССР, ён неаднаразова рабіў спробы вярнуцца ў Беларусь. Супраць нязьменна паўставаў шматгадовы загадчык катэдры гісторыі БССР Белдзяржунівэрсытэту Лаўрэнці Абэцэдарскі, які ў патрэбны момант даставаў з сэйфу дасье на калегу й апанэнта, што, адрозна ад Абэцэдарскага, ніколі не лічыў мінулае Беларусі часткаю гісторыі Расеі.
- Аднак і жывучы ў Маскве, Улашчык здолеў зрабіцца вядучым беларускім археографам, укласьці і адрэдагаваць два тамы беларускіх летапісаў, напісаць навуковыя манаграфіі й унікальную кнігу «Была такая вёска», што стала своеасаблівай энцыкляпэдыяй жыцьця беларускіх сялянаў на пачатку XX стагодзьдзя й увадначас — помнікам вёсцы Віцкаўшчына пад Койданавам, малой радзіме аўтара.
- Сваім настаўнікам яго лічылі нашы знакамітыя вучоныя — дактары гістарычных навук Міхась Ткачоў і Генадзь Каханоўскі — і лічаць дзясяткі іхніх маладзейшых калегаў
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне
2008 — Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.
Дзьве кнiгі асьвятлялі мой шлях у нацыянальны космас — раман «Каласы пад сярпом тваiм» Уладзiмера Караткевiча i томiк гiстарычных нарысаў «З думай пра Беларусь» Генадзя Кiсялёва. Насупор лекцыям на нашым гiстфаку БДУ тыя кнiгi сьцьвярджалi крамолу: гiсторыю робіць не народ, а — асобы. I калi ў Караткевiча гэта былi лiтаратурныя пэрсанажы, якiя дарасталi да будучых дзеяў, то з старонак Кiсялёва да нас прыходзiлi рэальныя героi — з iмёнамі й адрасамі.
Было вялiкай нечаканкаю даведацца, што Генадзь Кiсялёў нарадзiўся не ў Беларусi, а ў Падмаскоўі, i што яго бацька-расеец амаль усё жыцьцё праслужыў у «органах». Гэтыя аргумэнты ня раз выкарыстоўвалi рэдактары кнiг Кiсялёва, каб абаранiць аўтара ад абвiнавачваньняў у нацыяналiзьме. Тое, што ён атрымаў дыплём Маскоўскага гiстарычна-архiўнага iнстытуту, было аргумэнтам слабейшым, бо гiсторыкi з вайсковымi званьнямi ведалi згаданую навучальную ўстанову як «рассаднiк вальнадумства».
Паўтара дзесяцiгодзьдзя, праведзеныя Кiсялёвым пасьля інстытуту на пасадзе супрацоўнiка Дзяржаўнага гiстарычнага архiву Лiтвы, сталіся для нашай гiсторыi i лiтаратуразнаўства амаль эпахальнымі. Сама атмасфэра старажытнай сталiцы й яе незьлічоныя архiўныя скарбы, памножаныя на талент i апантанасьць сваёй справаю, зрабiлi Генадзя Кiсялёва яшчэ да пераезду ў 1971-м у Менск выдатнай постацьцю нацыянальнай навукi й культуры.
Гэта ён нарэшце даў рады: славутыя паэмы «Тарас на Парнасе» й «Энэіда навыварат» цяпер не ананімныя: першую стварыў Канстанцін Вераніцын, а другую — Вікенці Равінскі.
На пачатку 1990-х Кiсялёў прынёс да нас у выдавецтва «Мастацкая літаратура» дзьве важкiя тэчкi,на якiх было напiсана: «Кастусь Калiноўскi» — яго публiкацыі, лiсты, дакумэнты паўстаньня, сьведчаньні сучасьнiкаў. Я разьвязаў тасёмкi i прачытаў эпiграф: — Каго любiш? / — Люблю Беларусь. / — То ўзаемна! (Пароль паўстанцаў 1863 году).
Ужо ў новым стагодзьдзi мне выпала iнтэлектуальная раскоша супрацоўнiчаць з Кiсялёвым у часе падрыхтоўкi першага выданьня «Iмёнаў Свабоды». Дзясяткi яго старонак, азораных iмёнамi паўстанцаў 1863-га, былi напiсаныя з блаславеньня мэтра.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне
2008 — Аляксандар Дракахруст, паэт і перакладнік.
2011 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).