Польская памежная служба: Беларускія вайскоўцы ламалі машынай плот і раздалі мігрантам сьлезацечны газ

Ілюстрацыйнае фота

Польская памежная служба заявіла, што мінулай ноччу беларускія вайскоўцы ламалі агароджу на мяжы, сьляпілі польскіх памежнікаў лазэрамі і страбаскопамі, і раздалі мігрантам сьлезацечны газ, які тыя пускалі супраць палякаў.

Уначы каля мястэчка Чаромха беларускія вайскоўцы пачалі ламаць часовую агароджу на мяжы, заявіла Польская памежная служба.

Яны

  • вырывалі слупы агароджы,
  • разрывалі калючы дрот з дапамогай службовага аўтамабіля,
  • сьляпілі польскіх вайскоўцаў лазэрнымі ўказкамі і страбаскопамі.

Побач каля ста мігрантаў чакалі магчымасьці нелегальна перайсьці мяжу.

Паводле польскіх памежнікаў, беларускія вайскоўцы далі мігрантам сьлезацечны газ. А тыя пырскалі ім у бок польскіх службоўцаў.

Гэтыя і наступныя спробы парушэньня мяжы польскія памежнікі прадухілілі, гаворыцца ў паведамленьні.

Усяго 12 лістапада польскія памежнікі зафіксавалі 219 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску. Трох чалавек арыштавалі, астатніх разьвярнулі.

Польска-беларускую мяжу цяпера ахоўвае амаль 20 тысяч службоўцаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля польска-беларускай мяжы знайшлі цела маладога сырыйца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І тады беларуская эканоміка канчаткова ляжа». Экс-кіраўнік МЗС Украіны пра тое, як Эўропа можа адолець крызіс на мяжы