Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».
Астатнія 10 фігурантаў гэтай справы застаюцца пад вартай у Гомельскім СІЗА. Ім пагражае да 15 гадоў турмы за «здраду дзяржаве». Іх імёны: Аляксандар Капшуль, Ігар Мінц, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Сяргей Шэлест, Валянцін Цераневіч, Аляксандар Гашнікаў, Дзьмітрый Елісееў, Ганна Аблаб, Сяргей Дзюба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ заявіў, што спыніў дзейнасьць «экстрэмісцкай сеткі» пад назовам «Рабочы рух»На працягу 21–23 верасьня адбыліся арышты 13 працаўнікоў і прадстаўнікоў страйкавых камітэтаў «Гродна Азота», Беларускага мэталюргічнага заводу, Беларускай чыгункі і «Нафтану». Затрыманыя былі зьмешчаныя ў СІЗА КДБ і СІЗА-3.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых рабочых вінавацяць у здрадзе дзяржаве і спробе захапіць уладу, — праваабаронцыЯк адзначалі праваабаронцы , некаторыя затрыманыя падазраюцца ў змове ці іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
Таксама дзяржаўныя СМІ паведамілі пра завядзеньне крымінальнай справы за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня: затрыманьні зьвязваюць зь дзейнасьцю арганізацыі «Рабочы рух», прызнанай уладамі экстрэмісцкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядуць, і надоўга». Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «шпіёнаў» на беларускіх прадпрыемствах
Мэтамі і патрабаваньнямі гэтай арганізацыі, акрамя сацыяльна-эканамічных, былі спыненьне гвалту і перасьледу з боку сілавых ведамстваў у адносінах да мірных грамадзян, вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных і адмена вынесеных у адносінах да іх судовых прысудаў, а таксама адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з пасады кіраўніка дзяржавы.