«Што да праблемы Беларусі і таго, што адбываецца на мяжы з Польшчай, мы вельмі занепакоеныя гэтым і аддаём гэтаму пільную ўвагу», — сказала Гарыс, адказваючы на пытаньні журналістаў на прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы.
«Я лічу, што рэжым Лукашэнкі ўчыняе вельмі трывожную дзейнасьць. Гэта тое, што я абмяркоўвала з прэзыдэнтам Макронам, і ўвесь сьвет і яго лідэры назіраюць за тым, што там адбываецца», — дадала яна.
Як паведамляе агенцтва Reuters, дзяржсакратар Энтані Блінкен у пятніцу раніцай таксама заявіў, што ЗША вельмі занепакоеныя спробамі Беларусі выкарыстаць праблему міграцыі ў якасьці «палітычнай зброі». Кіраўнік Дзярждэпартамэнту дадаў, што ў распараджэньні Вашынгтона ёсць «розныя інструмэнты» для ўзаемадзеяньня зь Менскам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ірак спыніў авіясувязь зь Беларусьсю