Як адзначае выданьне «Близкие новости», КДБ прыняў адпаведнае рашэньне яшчэ 1 лістапада, але пра гэта нідзе не паведамлялася.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было створанае ў 1991 годзе журналістам Алесем Ліпаем. Гэта найбуйнейшае беларускае недзяржаўнае інфармагенцтва.
19 лістапада агенцтву спаўняецца 30 гадоў.
14 студзеня 2021 году ў рэдакцыі адбыўся ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка і частка рукапіснай і друкаванай дакумэнтацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому і цяперашняму дырэктарам БелаПАН выставілі абвінавачаньні8 жніўня ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і ў журналістаў, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі затрыманыя, у тым ліку галоўны рэдактар агенцтва Ірына Леўшына, экс-дырэктар Зьміцер Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева. Пазьней Боеву вызвалілі.
Сайты belapan.by і belapan.com перасталі працаваць.
Пазьней Сьледчы камітэт заявіў, што затрыманыя падазраюцца ў датычнасьці да масавых беспарадкаў паводле артыкула 342 КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў-палітвязьняў Ірыну Леўшыну і Дзьмітрыя Наважылава перавялі ў СІЗА на ВаладарскагаРаней экстрэмісцкім фармаваньнем быў прызнаны базаваны ў Польшчы беларускамоўны тэлеканал Белсат. Адпаведнае рашэньне было абнародаванае 3 лістапада.
На 12 лістапада сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў налічвае 16 суб’ектаў, зь іх два СМІ — БелаПАН і Белсат.