МЗС Іраку заявіў аб спыненьні прамых авіязносінаў зь Беларусьсю.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Нацыянальнае ірацкае інфармацыйнае агенцтва.
Адначасова ірацкае зьнешнепалітычнае ведамства адклікала дазвол на працу ў Багдадзе беларускага ганаровага консула, паведамляе РИА Новости.
Значную частку мігрантаў, якія накіроўваюцца празь Беларусь, у ЭЗ, складаюць грамадзяне Іраку. Эўрапейская дыпляматыя працяглы час працавала з ірацкімі ўладамі, каб спыніць авіярэйсы ў Беларусь, якія перавозілі мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларускім баку мяжы з Польшчай будуюць намётавы лягер для мігрантаў. ВІДЭА