Невядомыя ў чарговы раз размалявалі абразьлівымі надпісамі «лаву Клінтана» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына Маёй Краіны».
«Лава Клінтана» — мэмарыяльная гранітная пліта, усталяваная ў Курапатах у 1994 годзе падчас візыту 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь.
Лава неаднаразова зазнавала напады вандалаў — тры разы яе разьбівалі. Пасьля апошняга разу мэмарыял так і не аднавілі. Нягледзячы на ахоўны статус помніка, вінаватых у яго апаганьваньні ніколі не знаходзілі.