Пра сэрыю гучных затрыманьняў кіраўніцтва на вядучых заводах гаворыцца ў тэлеграм-канале МУС.
Затрыманых падазраюць у маштабнай злачыннай дзейнасьці.
«Задакумэнтаваныя шматлікія факты атрыманьня хабару, які перадаваўся ў выглядзе наяўных грошай і нерухомасьці за перамогу ў тэндэрах на пастаўку дарагога абсталяваньня»,— гаворыцца ў паведамленьні сілавікоў.
Каб утойваць факты хабару, нібыта складаліся фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажу нерухомасьці.
Сьледзтва заявіла, што канфіскавала каля $100 тыс. Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы па факце хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. Топ-мэнэджары цяпер пад арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва «Беларусаў замежжа» стварыла сайт са сьпісам кампаній, якія супрацоўнічаюць з рэжымам Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вымяраем даўгі ў штрафах за адсутнасьць маскі: дэфіцыт бюджэту — 7 мільёнаў штрафаў, дзярждоўг — 51 мільён