Уладзімер Мацкевіч піша і моліцца
Беларускі мэтадоляг і аналітык Уладзімер Мацкевіч ужо 100 дзён знаходзіцца за кратамі, а ягоныя тэксты правяраюць на «распальваньне варожасьці». Ягоны арышт нядаўна падоўжылі да 4 сьнежня, піша Deutsche Welle.
Калегі і родныя Мацкевіча адзначаюць, што сытуацыя зь перапіскай далёкая ад ідэалу, а па першым часе, калі ён сядзеў у адзіночнай камэры, то амаль не атрымліваў лістоў, але шмат пісаў сам. З турмы Мацкевіч піша, што маральна пераносіць зьняволеньне лягчэй за маладзейшых калег, робіць фізычныя і дыхальныя практыкаваньні і моліцца.
«Здаецца, што лісты па два тыдні правяраюцца цэнзурай, таму што ўсе адказы, што да нас дайшлі, прыйшлі празь месяц пасьля адпраўкі. Я паслаў 5 лістоў, але атрымаў толькі два адказы і паштоўку», — кажа вучань і сябар Мацкевіча Кірыл Мальцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэксты філёзафа-палітвязьня Мацкевіча правяраюць на «распальваньне варожасьці»Дачка палітвязьня Надзея Лучанок просіць знаёмых дасылаць бацьку лісты, бо сама жыве за мяжой. Інфармацыю пра здароўе яна атрымлівае ад адваката.
Палітвязень адзначае, што працягвае пісаць кнігу, хоць пры кампутары напісаў бы ў 3-4 разы больш. Ён згадаў, што калі быў у ізалятары на Акрэсьціна, прачытаў сукамэрнікам дзьве лекцыі пра Старажытную Грэцыю і філязофію.
Уладзімера Мацкевіча арыштавалі 4 жніўня — сілавікі прыйшлі да яго зь ператрусам, канфіскавалі ўсю тэхніку, а празь некаторы час выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ведаю, калі скончыцца гэты сюр». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра жыцьцё ў віцебскай калёнііАляксандру Кабанаву могуць пагоршыць рэжым
Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі палітвязень Аляксандар Кабанаў адбывае пакараньне 3 гады агульнага рэжыму ў папраўчай калёніі ў Наваполацку. У канцы кастрычніка Аляксандру зьмянілі рэжым, перавялі яго ў памяшканьне камэрнага тыпу на шэсьць месяцаў. Нібыта ён сыстэматычна парушаў рэжым утрыманьня. На гэты час яму нельга перадаваць пасылкі, забаронілі званкі, спатканьні, піша сайт АГП.
Ёсьць імавернасьць, што яго могуць перавесьці ў крытую турму. Гэта стала вядома зь лістоў, атрыманых сваякамі.
Таксама палітвязень ня можа рабіць пакупкі ў турэмнай краме, бо ўсе грошы, якія адпраўляюць яму на рахунак, Аддзел прымусовага выкананьня адбірае ва ўлік спагнаньня штрафаў, якія былі ў Кабанава раней за адміністрацыйныя парушэньні. Таксама зь яго зьбіраюцца вылічваць «маральную шкоду» ў крымінальнай справе. Сума складае 1500 рублёў, яе трэба выплаціць салідарна з блогерам Сяргеем Пятрухіным, зь якім яны разам праходзілі ў справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ведаю, калі скончыцца гэты сюр». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра жыцьцё ў віцебскай калёнііМаксім Знак у СІЗА прачытаў 300 кніг
Пра гэта палітвязень напісаў у адным зь лістоў на волю. Некаторыя кнігі замовіць яму не ўдалося, а аб прачытаных ён сьцісла напісаў, што яго ўразіла ці што запомнілася. За 121 дзень у СІЗА ён парчытаў 100 кніг, а агулам за час зьняволеньня — 300.
«Магчыма, калі расставіць тэгі, можна будзе ўлавіць, якія тэмы мяне найбольш цікавяць. Але я не расстаўляю тэгі, я толькі выпісваю цытаты, і, спадзяюся, што нейкія зь іх натхняць на чытаньне кнігі», — напісаў Знак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратура з турмы. Максім Знак: «Яны думалі — нас пахавалі... А мы — бульба! Як нас пахаваць?»