Кіраўніца Эўракамісіі і прэзыдэнт ЗША абмяркоўваюць сытуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен. Рым, 31 кастрычніка 2021 г.

Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен сёньня праводзіць сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Сярод тэмаў размовы — сытуацыя на беларуска-польскай мяжы.

Пра гэта паведамляе выданьне Thefirstnews.

  • Днямі Ўрсуля фон дэр Ляен зрабіла заяву пра сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы. Яна адзначыла: «Беларускія ўлады павінны зразумець, што ціск на Эўрапейскі Зьвяз такім чынам, праз цынічную інструмэнталізацыю мігрантаў, не дапаможа ім дасягнуць сваіх мэтаў».
  • Ўрсуля фон дэр Ляен таксама заклікала краіны — сябры Эўразьвязу «ўрэшце ўхваліць пашыраны рэжым санкцыяў супраць беларускіх уладаў, адказных за гэтыя атакі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутат Радослаў Сікорскі заклікаў Эўрапарлямэнт падтрымаць выданьне Лукашэнкі Міжнароднаму трыбуналу і прызнаць яго тэрарыстам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: 15 лістапада Эўразьвяз разгледзіць новы пакет санкцый у дачыненьні да ўладаў Беларусі